Горад:
Мы, абаненты СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" і іншыя жыхары Рэспублікі Беларусь, якія час ад часу маюць зносіны з дзейнасцю аператара сувязі МТС, звяртаемся да кіраўніцтва кампаніі з просьбаю аб наданні беларускай мове большай увагі ў сваёй дзейнасці. У прыватнасці, мы лічым не нармальным, калі інфармацыя аб недасяжнасці абанента паведамляецца толькі на рускай і нават ангельскай мовах, і ані слова па-беларуску. Разумеючы, што беларускае заканадаўства не дае выразнага і адназначнага адказу аб абавязковым выкарыстанні беларускай мовы ў працы камерцыйных арганізацый, мы просім кіраўніцтва кампаніі зрабіць узаемавыгадны крок насустрач і стварыць акрамя рускамоўнага, яшчэ і беларускамоўны варыянт паслугі "Мабільны Памагаты".
Грыдзюшка Ганна
(Віцебск)
Анатоль Мірашнічэнка
(Салігорск)
Святлана Панкавец
(Любатоўшчына)
Латышава Вольга
(Віцебск)
Зьміцер Каханьскі
(Менск)
Юлія Навіцкая
(Баранавічы)
Вячаслаў Ракицкi
(Магiлёў)
Антон, Шкаруба
(Мінскі р-н)
Арцём Хмяльнiцкi
(Гомель)
Александр Адамянц
(Минск)
Віктар Парфененка
(Горадня)