Горад:
Мы, абаненты СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" і іншыя жыхары Рэспублікі Беларусь, якія час ад часу маюць зносіны з дзейнасцю аператара сувязі МТС, звяртаемся да кіраўніцтва кампаніі з просьбаю аб наданні беларускай мове большай увагі ў сваёй дзейнасці. У прыватнасці, мы лічым не нармальным, калі інфармацыя аб недасяжнасці абанента паведамляецца толькі на рускай і нават ангельскай мовах, і ані слова па-беларуску. Разумеючы, што беларускае заканадаўства не дае выразнага і адназначнага адказу аб абавязковым выкарыстанні беларускай мовы ў працы камерцыйных арганізацый, мы просім кіраўніцтва кампаніі зрабіць узаемавыгадны крок насустрач і стварыць акрамя рускамоўнага, яшчэ і беларускамоўны варыянт паслугі "Мабільны Памагаты".
Любоў Грункоўская
(Мінск/Прага)
Дзяніс Лаеўскі
(Маладэчна)
Грункоўская Алена
(Мінск)
Віктар Вернікоўскі
(Менск)
Павел Баркавец
(Светлагорск)
Ганна Сцяпанчанка
(Мінск)
Сяргей Скобелеў
(Арэнбург)
Аляксандр Булiн
(Вiцебск)
Аляксандар Арсёнаў
(Менск)
Аляксей Жураўлёў
(Харкаў)