Мы, абаненты СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" і іншыя жыхары Рэспублікі Беларусь, якія час ад часу маюць зносіны з дзейнасцю аператара сувязі МТС, звяртаемся да кіраўніцтва кампаніі з просьбаю аб наданні беларускай мове большай увагі ў сваёй дзейнасці. У прыватнасці, мы лічым не нармальным, калі інфармацыя аб недасяжнасці абанента паведамляецца толькі на рускай і нават ангельскай мовах, і ані слова па-беларуску. Разумеючы, што беларускае заканадаўства не дае выразнага і адназначнага адказу аб абавязковым выкарыстанні беларускай мовы ў працы камерцыйных арганізацый, мы просім кіраўніцтва кампаніі зрабіць узаемавыгадны крок насустрач і стварыць акрамя рускамоўнага, яшчэ і беларускамоўны варыянт паслугі "Мабільны Памагаты".
Константин Брауде
(Горки)