Горад:
Мы, абаненты СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" і іншыя жыхары Рэспублікі Беларусь, якія час ад часу маюць зносіны з дзейнасцю аператара сувязі МТС, звяртаемся да кіраўніцтва кампаніі з просьбаю аб наданні беларускай мове большай увагі ў сваёй дзейнасці. У прыватнасці, мы лічым не нармальным, калі інфармацыя аб недасяжнасці абанента паведамляецца толькі на рускай і нават ангельскай мовах, і ані слова па-беларуску. Разумеючы, што беларускае заканадаўства не дае выразнага і адназначнага адказу аб абавязковым выкарыстанні беларускай мовы ў працы камерцыйных арганізацый, мы просім кіраўніцтва кампаніі зрабіць узаемавыгадны крок насустрач і стварыць акрамя рускамоўнага, яшчэ і беларускамоўны варыянт паслугі "Мабільны Памагаты".
Уладзіслаў Грабавы
(Менск)
Васілеўскі М.Г.
(Гародня)
Дзямідаў Александр
(Магілёў)
Андрей Тычынба
(Салігорск)
Максiм Далiнчук
(Берасьце)
Масайла Максім
(Берасьце)
Сяргей Прыходзька
(Смалявічы)
Мацюшонак Сяргей
(Маладзечна)