Горад:
Мы, абаненты СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" і іншыя жыхары Рэспублікі Беларусь, якія час ад часу маюць зносіны з дзейнасцю аператара сувязі МТС, звяртаемся да кіраўніцтва кампаніі з просьбаю аб наданні беларускай мове большай увагі ў сваёй дзейнасці. У прыватнасці, мы лічым не нармальным, калі інфармацыя аб недасяжнасці абанента паведамляецца толькі на рускай і нават ангельскай мовах, і ані слова па-беларуску. Разумеючы, што беларускае заканадаўства не дае выразнага і адназначнага адказу аб абавязковым выкарыстанні беларускай мовы ў працы камерцыйных арганізацый, мы просім кіраўніцтва кампаніі зрабіць узаемавыгадны крок насустрач і стварыць акрамя рускамоўнага, яшчэ і беларускамоўны варыянт паслугі "Мабільны Памагаты".
Антось Ярмоленка
(Гомель)
Яўгеній Вараной
(Віцебск)
Зьміцер Нарадзенскі
(Гародня)
Анастасія Бандаровіч
(Стоўбцы)
Наталля Бандаровіч
(Стоўбцы)
Сяргей Скобелеў
(Арэнбург)
Вольга Прасольная
(Магілёў)
Тацяна Хатылёва
(Магілёў)
Зьміцер Афанасенка
(Менск)
Марозаў Лявон
(Клімавічы)
Павел Бурдзілоўскі
(Мінск)