навіны
Velcom ужо шукае магчымасьці
Мабільны апэратар Вэлком "шукае тэхнічнае рашэньне для рэалізацыі беларускамоўнага інтэрфэйсу АССА і магчымасьці атрыманьня SMS-паведамленьняў пра стан балансу асабістага рахунку абанэнта на беларускай мове". Ліст з такім тэкстам атрымалі арганізатары кампаніі "Мабільная сувязь па-беларуску".


- Мы задаволены такім адказам. Калі ў кампаніі МТС нам паведамілі, што кампанія будзе разглядаць мэтазгоднасьць беларусізацыі сэрвісу, дык Вэлком вядзе ўжо гаворку не пра мэтазгоднасьць, а пра пошук тэхнічнага рашэньня для рэалізацыі такой магчымасьці. Да таго ж сам ліст не падобны на стандартную адпіску. У адказе кампаніі адзначаецца, што гэта замежнае прадпрыемства, якое шануе права грамадзян Беларусі на нацыянальнае самавыяўленьне і права на карыстаньне нацыянальнай мовай у побытавым жыцьці. Таму будзем спадзявацца, што ў бліжэйшай пэрспэктыве абанэнты Вэлком змогуць пачуць у слухаўках беларускую мову. Будзем трымаць гэтае пытаньне пад кантролем, - кажа адзін з арганізатараў кампаніі па беларусізацыі мабільных апэратараў Іван Шыла.




















© МТС па-беларуску | грамадзянская кампанія 2008 Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org, САЛІГОРСК.org, Маладога Фронта, Моладзі БФН Распрацоўка : ili4.