навіны
МТС ЗАГАВАРЫЎ ПА-БЕЛАРУСКУ! (аўдыё)
Фронтам і Моладзьдзю БНФ, пачала прыносіць вынікі. За адзін дзень кампанія мабільнай сувязі МТС знайшла фінансы для перакладу інтэрфэйсу на беларускую мову.

Нагадаем, у панядзелак актывісты Маладога Фронту і Моладзі БНФ атрымалі адмоўны адказ на сумесную заяву аб беларусізацыі паслуг апэратара МТС у сувязі з тым, што кампанія мае фінансавыя праблемы. "Ацэнена магчымасьць стварэньня беларускамоўнай вэрсіі IVR (0870-даведка МТС). З улікам высокага кошту дадзенага праекта яго рэалізацыя з бягучым годзе не зьяўляецца магчымай. Разам з тым, у выпадку паляпшэньня фінансавых паказчыкаў, кампанія паўторна разгледзіць магчымасьць рэалізацыі дадзенага праекта ў 2010 г.", - зазначалася ў лісьце кампаніі.

Адмоўны адказ МТС перакладаць паслугі на беларускую мову выклікаў вялікі рэзананс у СМІ: моладзевыя актывісты заявілі, што насамрэч пераклад не патрабуе амаль ніякіх фінансавых выдаткаў, але толькі праграмнае забесьпячэньне, і адказ кампаніі мае палітычную падаплёку-галоўны офіс МТС знаходзіцца ў Расеі.

І вось першыя вынікі: на наступны ж дзень (у аўторак) увечары аўтаадказьнік кампаніі займеў беларускую вэрсію!

Пры тэлефанаваньні на слухаўку, што выключаны ці знаходзіцца па-за межамі сеткі, апэратар адказвае на трох мовах: беларускай, рускай і ангельскай. "Тэлефон абанэнта выключаны ці знаходзіцца па-за межамі дзеяньня сеткі", - гаворыць апэратар.

"Безумоўна, мы вітаем гэты крок кампаніі МТС па беларусізацыі інтэрфэйсу і спадзяемся, што бліжэйшым часам усе паслугі апэратара будуць перакладзены на беларускую мову , а таксама МТС стане прыкладам для іншых апэратараў мабільнай сувязі," - гаворыць менскі каардынатар кампаніі "За МТС па-беларуску" Вадзім Ханяўка. - "Надзвычай вялікую ролю ў гэтым адыгралі СМІ, якія актыўна асьвятлялі падзеі кампаніі, і вось мы нарэшце маем рэальны вынік, які зараз кожны можа пачуць у сваіх слухаўках".

Кожны жадаючы можна сам патэлефанаваць на недасяжны нумар МТС і пачуць беларускую мову, альбо можна спампаваць файл ў фармаце mp3

Малады Фронт



© МТС па-беларуску | грамадзянская кампанія 2008 Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org, САЛІГОРСК.org, Маладога Фронта, Моладзі БФН Распрацоўка : ili4.