навіны
LIFE:) БЕЛАРУСІЗУЕЦЦА
Генэральны дырэктар Азджан Эрміш мабільнага апэратару life:) пра вяртаньне ў сыстэму АССА беларускай мовы і жаданьне стаць беларускамоўнай кампаніяй.

- У кожнай з краін мы імкнёмся працаваць на нацыянальнай мове. Такая жа палітыка і ў Беларусі. У нас існуе праграма прыўнясеньня беларускай мовы, і ў наступным годзе мы будзем працаваць на беларускай мове. А праз год мы станем цалкам беларускамоўнай кампаніяй. Наша стратэгія складаецца ня толькі ў тым, каб выклікаць усьмешку ў нашых кліентаў і заваяваць іх сэрца, стаць для іх зручнымі, але і стаць цалкам беларускай кампаніяй. Калектыў будзе цалкам беларускі, кіраваньне будзе весьціся па-беларуску. Гэта вельмі важна для нас, у тым ліку і таму, што ў дзяржавы ёсьць частка акцый нашай кампаніі. Для нас вельмі важна зрабіць кіраваньне ад старэйшага да малодшага кіраўнічага зьвяна цалкам беларускім. Мая мара, каб усе працаўнікі life:) былі беларусамі. Я спадзяюся, мы рэалізуем гэтую мару на працягу двух гадоў, і вы ўбачыце, што life:) будзе адзіным стоадсоткава беларускім мабільным апэратарам.



© МТС па-беларуску | грамадзянская кампанія 2008 Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org, САЛІГОРСК.org, Маладога Фронта, Моладзі БФН Распрацоўка : ili4.