навіны
МТС ЗАГАВАРЫЎ ПА-БЕЛАРУСКУ! (аўдыё)
Кампанія па беларусізацыі МТС, распачатая салігорскім блогерам Лёксай і пазьней падтрыманая Маладым Фронтам і Моладзьдзю БНФ, пачала прыносіць вынікі. За адзін дзень кампанія мабільнай сувязі МТС знайшла фінансы для перакладу інтэрфэйсу на беларускую мову.



LIFE:) БЕЛАРУСІЗУЕЦЦА
Генэральны дырэктар Азджан Эрміш мабільнага апэратару life:) пра вяртаньне ў сыстэму АССА беларускай мовы і жаданьне стаць беларускамоўнай кампаніяй.



МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ ПЕРАКЛАДУЦЬ МТС НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ?
Сёньня сябры Маладога Фронту і Моладзі БНФ перадалі каля 2, 5 тысяч подпісаў за беларусізацыю МТС у галоўны офіс прадстаўніцтва кампаніі ў Беларусі. Некалькі месяцаў назад Малады Фронт і Моладзь БНФ распачалі сумесную кампанію па беларусізацыі апэратара мабільнай сувязі МТС. Цягам гэтага часу ў Менску, Салігорску, Лідзе й Наваградку праводзіліся акцыі ў межах кампаніі, а таксама зьбіраліся подпісы з просьбаю ўвесьці ў паслугах кампаніі беларускую мову, нароўні з анельскай і расейскай.

Маладафронтаўцы спадзяюцца на посьпех
У Салігорску ў межах кампаніі “За МТС па-беларуску” за тыдзень было сабрана 1.500 подпісаў. Актывісты арганізацыі зазначаюць, што людзі станоўча ставяцца да іх ініцыятывы і спадзяюцца на паразуменьне з боку кіраўніцтва кампаніі МТС.

ЗБОР ПОДПІСАЎ "ЗА МТС ПА-БЕЛАРУСКУ" У МЕНСКУ (ФОТА)
За некалькі гадзін актывісты Менскага Маладога Фронту назьбіралі больш за 150 подпісаў за беларусізацыю мабільнага апэратара МТС.

Ці зьявіцца беларускі апэратар сувязі?
Аргкамітэт кампаніі "Мабільная сувязь па-беларуску" зьвярнуўся да life;)
Зьяўленьне ў беларускай інфармацыйнай прасторы новага брэнду падштурхнула арганізатараў кампаніі па беларусізацыі мабільнай сувязі зьвярнуцца да новага дырэктара ЗАТ "Беларкская сетка тэлекамунікацый".

Velcom ужо шукае магчымасьці
Мабільны апэратар Вэлком "шукае тэхнічнае рашэньне для рэалізацыі беларускамоўнага інтэрфэйсу АССА і магчымасьці атрыманьня SMS-паведамленьняў пра стан балансу асабістага рахунку абанэнта на беларускай мове". Ліст з такім тэкстам атрымалі арганізатары кампаніі "Мабільная сувязь па-беларуску".

Іван Шыла: Людзі любяць беларускую мову
Працягваецца грамадзкая кампанія па беларусізацыі аднаго з апэратараў мабільнай сувязі МТС. Пра хаду кампаніі расказвае адзін зь яе каардынатараў Іван Шыла з Салігорску.

Фотафакт: Малады Фронт зьбірае подпісы
У межах кампаніі "МТС па-беларуску" у Салігорску распачаўся збор подпісаў пад зваротам да кіраўніцтва кампаніі.

Нагадаем, што кампанія па беларусізацыі буйнейшага апэратара мабільнай сувязі стартавала ў лістападзе зь ініцыятывы "Маладога Фронту" і Моладзі БНФ. Мэта - выкарыстаньне беларскай мовы ў стасунках зь кліентамі на роўні з расейскай.

У Менску арыштоўвалі ўдзельнікаў акцыі «МТС па-беларуску»
У Менску каля офіса апэратара мабільнай сувязі МТС на праспэкце Незалежнасьці прайшла акцыя з заклікам перавесьці абслугоўваньне абанэнтаў на беларускую мову. У акцыі «МТС па-беларуску» прынялі ўдзел актывісты арганізацыі «Моладзь БНФ» і «Малады Фронт». Як распавёў прэс-цэнтру Хартыі’97 адзін з арганізатараў пікету Франак Вячорка, моладзевыя актывісты ўсталявалі насупраць офіса МТС стэнд кампаніі «МТС па-беларуску», раздавалі сьцяжкі і зьбіралі подпісы ў мінакоў з заклікам да МТС перавесьці галасавы сэрвіс і пакет дакумэнтаў абанэнтаў кампаніі на беларускую мову. Плянавалася таксама перадаць у офіс МТС адпаведны зварот вядомых людзей Беларусі.

Малады Фронт і Моладзь БНФ падтрымалі ініцыятыву блёгера
Увесну салігорскі блёгер Лёкса (ljoksa.livejournal.com) распачаў чарговую спробу па беларусізацыі аднаго з буйнейшых апэратараў сотавай сувязі МТС. Блёгеры з усёй краіны дасылалі распаўсюджаны зварот у кампанію. "Мабільныя Тэлесыстэмы", спасылаючыся на Закон "Аб мовах", не жадалі ісьці насустрач, але ж блёгеры не здаваліся. У выніку напрыканцы лета буйнейшыя СМІ Беларусі абляцела вестка нібыта МТС усё ж такі пераходзіць на беларускую. Аднак роднай мовы ў слухаўках беларусы не пачулі дагэтуль.

"Мабільная сувязь па-беларуску"
Моладзь БНФ разам з Маладым Фронтам абвесьціла аб пачатку кампаніі "Мабільная сувязь па-беларуску", мэта якой прымусіць мабільных апэратараў перавесьці абслугоўваньне абанэнтаў на беларускую мову. Пра гэта заявілі на прэс-канфэрэнцыі старшыня Моладзі БНФ Франак Вячорка і намесьнік старшыні Маладога Фронту Іван Шыла.

Беларуская мова і паслугі мабільнай сувязі
Беларусь застаецца адзінай у Эўропе краінаю, дзе ў мабільных тэлефонах няма мэню на нацыянальнай мове. Беларускія апэратары мабільнай сувязі ня маюць беларускамоўнай вэрсіі аўтаматычнай сыстэмы сэрвісу абанэнтаў. Ці можна спадзявацца на беларусізацыю паслуг мабільнай сувязі ў Беларусі?

Інтэрнаўты пра беларусізацыю МТС
Ініцыятыва блёгераў па беларусізацыі МТС выклікала шэраг актыўных абмеркаваньняў на розных айчынных інтэрнэт-рэсурсах. Прызнаемся шчыра, камэнтары часам былі вельмі не адназначныя, але ж мала хто з удзельнікаў дыскусіі застаўся абыякавым. Прапануем вашай увазе найбольш яскравыя выказваньні інтэрнаўтаў на гэту тэму.

Пра гэта стала вядома пасьля сустрэчы кіраўніцтва кобрынскага Маладога Фронту і мясцовай суполкі БРСМ. Прадстаўнікі двух арганізацый дамовіліся пра супрацу ў галіне беларусізацыі і сумесную падтрымку агульнацыяных кампаній "МТС па-беларуску" і "Беларускую кнігу-дзецям"


© МТС па-беларуску | грамадзянская кампанія 2008 Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org, САЛІГОРСК.org, Маладога Фронта, Моладзі БФН Распрацоўка : ili4.