Калі ў беларусаў зазьвіняць мабільнікі?
Трэба сказаць, што дагэтуль Беларусь застаецца, напэўна, адзінай краінай у Эўропе, для якой не вырабляюцца мабільныя тэлефоны з мэню на нацыянальнай мове. Гэта проста непавага, абраза нашай краіны, разгляданьне яе толькі як тэрыторыі для збыту сваіх тавараў, часам “шырокаспажыўных”.
Хачу зьвярнуцца да суайчыньнікаў, якім не абыякавы лёс сваёй мовы, сфэры яе ўжываньня й разьвіцьцё згодна патрабаваньням часу.
БЕЛАРУСІЗАВАЦЬ МАБІЛЬНІКІ. ЭПІЗОД 2
Я неяк зьвяртаў Вашу ўвагу на праблему беларусізацыі мабільных тэлефонаў. Хачу працягнуць гэтую гаворку.
Тое-сёе зроблена за апошні час, але, на вялікі жаль, слухаўкі з магчымасьцю выбару мэню на Нашай мове так покуль і не зьявіліся. Але аб усім па–парадку.
